21 кастрычніка 2021 года вучні сярэдняй школы № 5 г.Пружаны наведалі музей-сядзібу “Пружанскі палацык”. Навуковы супрацоўнік правяла для гасцей лекцыю “Таямніцы беларускай хаты”. У этнаграфічнай зале школьнікі мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з беларускім сялянскім побытам, атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і посуд, іх прызначэнне і выкарыстанне, а таксама даведаліся шмат новага пра адзін з самых старажытных і найбольш распаўсюджаных хатніх промыслаў і відаў народнага мастацтва – ткацтва.
Вельмі зацікавіла наведвальнікаў выстава работ Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка “Чалавек – Зямля – Дрэва”. Як высветлілася, некалькі гадоў назад вучні пабывалі ў музеі Тарасюка ў в.Стойлы і выдатна валодаюць інфармацыяй пра нашага знакамітага земляка.
Вывучайце народную спадчыну! Наведвайце музей!