Дзень маці шырока і разнастайна адзначаўся ва ўстановах культуры Пружаншчыны.
Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу да Дня маці падрыхтаваў канцэрт-віншаванне, паглядзець які мае магчымасць кожны жадаючы. Падрабязней тут
Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў на концерт “Тепло сердец – для наших мам”, а Ліноўскі – зладзіў святочную праграму на пляцоўцы перад установай.
На працягу некалькіх дзён работнікі Слобудскога сельскага Дома культуры сумесна з самадзейнымі артыстамі правялі міні-канцэрты “Души чарующие звуки”, падчас якіх віншавалі жанчын са святам індывідуальна і ў дварах жылых дамоў.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка наведваў шматдзетных маці, якія пражывюць ў аграгарадку.
Шэраг мерапрыемстваў было праведзена ў Новых Засімавічах. Сельскі Дом культуры павіншаваў на даму матуль і ўручыў ім сувеніры і кветкі, а таксама арганізаваў канцэрт «Все краски жизни для тебя» з удзелам аматарскіх аб’яднанняў “Сябрына” і «Живчик». У сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне маладзёжнага клуба “Новое поколение”, падчас якога моладзь паразважала на тэму ўсвядомленага мацярынства, паўдзельнічала ў псіхалагічных тэстах на гатоўнасць стаць бацькамі, паспаборнічала ва ўменні даглядаць за малымі дзецьмі.
Канцэртныя праграмы прайшлі ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы. Там жа была аформлена выстава дзіцячага малюнка “Мама – солнышко моё”.
Падрыхтоўку да свята ў Старавольскім сельскім Доме культуры загадзя пачаў калектыў аматарскай творчасці “Ты не адзін”, удзельнікі якога правялі гутарку “З любоўю да мамы”, а потым зрабілі мамам падарункі – ружы з каляровай паперы. Работнікі культуры зладзілі канцэрт “Імя майго анёла – мама» і падвялі вынікі конкурсу малюнкаў “Мая любая мама”, прадставіўшы лепшыя работы на выставе.
Конкурс дзіцячых малюнкаў прайшоў у Мокраўскім сельскім Доме культуры.
Серыя падзей да Дня маці і Пакрова Прасвятой Багародзіцы адбылася ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры. Усе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай вышытых карцін “Перед образом мама молилась”. Святам была прысвечана тэатралізаваная пастаноўка “Воўк і казляняты” і канцэрт “Ты одна такая – любимая, родная!”. Мерапрыемствы наведаў настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма в.Смаляніца Сергій Худзяеў.
Клуб выхаднога дня “Отдыхаем всей семьёй” Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу запрасіў да сябе шматдзетную сям’ю Бахмецьевых, якая паўздельнічала ў конкурсах і спаборніцтвах, наведала музейны куток. Для матулі прагучалі шчырыя віншаванні ад дзяцей і работнікаў установы.
Адным з самых урачыстых мерапрыемстваў да Дня маці стала ўручэнне ордэнаў маці шматдзетным матулям нашага раёна, якое прайшло 15 кастрычніка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.