Паважаныя работнікі ўстаноў культуры, ветэраны працы!

Віншуем Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

У гэты асаблівы дзень нават у паветры лунае свята. Яно адчуваецца паўсюдна, таму што сёння ўрачыстасць асаблівых людзей – узнёслых, творчых, мудрых і неверагодна цікавых – Дзень работнікаў культуры. Вы прысвяцілі сваё жыццё важнай і высакароднай справе, якая стаіць вышэй за любыя матэрыяльныя выдаткі, – захаванню прыгажосці і духоўнай спадчыны.

Культура – гэта неад’емная частка нашага жыцця, каштоўнасць любой дзяржавы. А людзі, якія з’яўляюцца яе носьбітамі, – сапраўднае багацце Беларусі.

Ад ўсёй душы жадаем усім Вам, работнікі і ветэраны сферы культуры, прадстаўнікі годнай і ганаровай прафесіі, далейшага росквіту і падтрымкі ва ўсіх справах. Няхай Ваша праца ніколі не застаецца незаўважанай і дазволіць захаваць нацыянальную спадчыну, а зярняты дабра, прыгажосці і высокай маралі дадуць узыходы ў будучых пакаленнях! Добрага Вам здароўя, маральнага задавальнення, вялікіх дасягненняў ва ўсіх справах, даўгалецця, дабрабыту і шчасця!

 

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Падзяліцца навіной:

У этой записи один комментарий

  1. Муравский СДК

    Огромное спасибо за такие прекрасные поздравления. Взамен хотим пожелать Вам добра и счастья, мира и любви, всего замечательного в жизни, а главное — здоровья и понимания дорогих людей. И пусть наши с Вами мечты сбываются! C Днём работников культуры, уважаемые коллеги!

Добавить комментарий