6 жніўня на тэрыторыі палацавага комплексу роду Сапегаў адбыўся пленэр «РУЖАколер» для пачынаючых ружанскіх мастакоў. На незвычайнае творчае мерапрыемства, якое дапамагла арганізаваць брэсцкая мастачка Ганна Захарчук, сабралася 29 аматараў акварэлі ва ўзросце ад 3 да 17 год.
Мэтай пленэру стала не толькі адлюстраванне галоўнай славутасці Ружан на паперы, але і дапамога дзецям у раскрыцці ўласнага творчага патэнцыялу.
Рабяты засталіся вельмі задаволены і ўражаны ўдзелам ў такой цікавай падзеі і выказалі пажаданне праводзіць такі пленэр на пастаяннай аснове.
Кожны юны мастак атрымаў дыплом удзельніка пленэру «РУЖАколер». Лепшыя работы будуць выкарыстаны для стварэння паштовак і сувенірнай прадукцыі з выявай Ружанскага палацавага комплексу.