4 кастрычніка – Сусветны дзень архітэктуры

Пачынаючы з 1946 года ў першы панядзелак кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень архітэктуры.

Гэта дзень, які святкуюць не толькі прафесійныя архітэктары, але і знатакі шэдэўраў архітэктуры, усе тыя, хто не ўяўляе свайго жыцця без падарожжаў і знаёмства з новымі помнікамі дойлідства і мясцінамі.

Адзін з найцікавейшых архітэктурных аб’ектаў Пружаншчыны – капліца святога Казіміра ў г.п.Ружаны. Яна была пабудавана ў XVIII стагоддзі на тэрыторыі могілак.

Доўгі час стан капліцы выклікаў занепакоенасць. На сённяшні дзень, дзякуючы спонсарскай падтрымцы, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на рэстаўрацыю капліцы.

На фота – праект галоўнага фасада культавага будынка, створанага на праекце вядомага дойліда Яна Самуэля Бекера (1788 г.).

Добавить комментарий