Клубныя ўстановы прапануюць дзецям і падлеткам змястоўны адпачынак.
У Калядзіцкім сельскім Доме культуры прайшла гульнявая праграма на свежым паветры. Весёлы скамарох разам з памагатымі далучыў рабят да розных рухавых гульняў.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Юны турыст» Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў экскурсію ў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы і запрасіў на літаратурную гульню «Кніга – лепшы сябар рабят».
У віктарыне «У абдымках тытунёвага дыму», якую падрыхтаваў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка, паўдзельнічалі вясковыя падлеткі.
Забаўляльную прагараму «Мы танцуем і спяваем» для мясцовага прышкольнага лагера правёў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.
Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы святочнага канцэрта на выпускны вечар ў Варанілавіцкай сярэдняй школе.