11 – 14 чэрвеня ў Пружанскім раёне прайшоў мастацкі пленэр «ИзумЛЁНный край». Ён праводзіўся пры падтрымцы таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелБрэндАўдыт», аддзела культуры Пружанскага райвыканкама і адкрытага акцыянернага таварыства «Пружанскі льнозавод».
На працягу некалькіх дзён беларускія мастакі, а таксама вучні і педагогі дзяржаўных устаноў адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» і «Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў» стваралі карціны з адлюстраваннем льняных палёў.
Час і месца пленэру быў абраны нездарма. Чэрвень – гэта час, калі цвіце лён – адзін з сімвалаў роднай Беларусі, а Пружаншчына – значны цэнтр льновытворчасці краіны.
У рамках пленэру таксама адбылося мерапрыемства «Беларусь – брэнд маладых» з фота- і відэаздымкамі калекцый беларускіх дызайнераў на пляцоўках пленэру – палях квітнеючага ільну.