Выпускны баль у Пружанах

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць гарадскі выпускны баль на цэнтральнай плошчы Пружан.

Такое знакавае і доўгачаканае мерапрыемства адбылося ў горадзе 13 чэрвеня.

Разам з выпускнікамі пяці ўстаноў сярэдняй адукацыі да свята далучыліся іх бацькі, педагогі, сябры, родныя, прадстаўнікі органаў улады і грамадскасці.  Было шмат добрых слоў і віншаванняў, пажаданняў і яркіх эмоцый, прыгожых нумароў і незвычайных уражанняў.

Вялікую работу па падрыхтоўцы і правядзенні свята выпускнікоў правёў Пружанскі раённы цэнтр культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий