Святочная сустрэча

У вёсцы Гарадзечна Шаняўскога сельсавета 14 чэрвеня адбылося свята населенага пункта. На яго завіталі мясцовыя жыхары і ўраджэнцы вёскі. З гэтай нагоды прадстаўнікі мясцовай улады адзначылі юбіляраў і выдатных працаўнікоў. Са словамі віншаванняў звярнуўся святар Георгій Хадыніцкі.

Сапраўдным падарункам для прысутных на мерапрыемстве стаў выдатны канцэрт, падрыхтаваны аўтаклубам, творчымі калектывамі і салістамі дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» – гуртам «Шчырым сэрцам», народным фальклорным гуртам «Бабіна лета», салістамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Станоўчыя эмоцыі і добры настрой суправаджалі свята, якое аставіла премныя ўспаміны ва ўсіх яго ўдзельнікаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий