У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» на працягу некалькіх дзён лютага праходзіла планавая практычная трэніроўка выратавальнікаў Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Выратавальнікі, у тым ліку маладыя супрацоўнікі, адпрацавалі тактыку спецыяльнай падрыхтоўкі на выпадак узнікнення пажару ва ўстанове адукацыі ў сферы культуры і розных яе памяшканнях. Былі змадэляваны надзвычайныя сітуацыі і магчымасці эвакуацыі дзяцей і работнікаў школы, а таксама матэрыяльных каштоўнасцяў.