Калядоўшчыкі прыйшлі

Па добрай традыцыі клубныя ўстановы зладзілі правядзенне калядных абрадаў.

Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі разам з мясцовымі рабятамі апрануліся ў святочныя касцюмы і павіншавалі з Ражаством Хрыстовым больш за два дзесяткі сем’яў у аграгарадку.

Народны фальклорны гурт «Бабіна лета» выканаў абрадавыя песні і зычыў дабра вясковым жыхарам.

Мураўскі сельскі Дом культуры павіншаваў з Ражаством і Новым годам шмат сем’яў аднавяскоўцаў.

Напярэдадні Ражаства ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася конкурсна-гульнявая праграма для дзяцей «Навагодні карагод». Работнікі клубнай установы таксама завіталі ў бальніцу сястрынскага догляду з Калядным канцэртам.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка парадаваў мясцовых рабят ранішнікам «Неяк пад Новы год». Удзельнікі самадзейнасці клубнай установы наведаліся ў дамы жыхароў аграгарадка з каляднымі песнямі і пажаданнямі.

Калядныя віншаванні ў рамках акцыі «Ад усёй душы» зладзіў Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий