Дорыць святы зіма

Незвычайныя сустрэчы падаравалі школьнікам бібліятэкі падчас зімовых канікул.

Кляпацкая сельская бібліятэка сумесна з сельскім Домам культуры правялі гульнявую праграму «Дорыць святы зіма». Дзеці пазнаёміліся з зімовымі святамі, іх традыцыямі, пагулялі, адказалі на пытанні віктарыны, весела пабавілі час.

На пазнавальна-забаўляльную гадзіну «Чараўніцтва на Ражаство» запрасіла рабят Мураўская сельская бібліятэка. Падчас мерапрыемства падлеткі даведаліся аб калядных традыцыях.

У Мокраўскай сельскай бібліятэцы для юных чытачоў прайшла віктарына «Весёлае свята – Новы год». Дзеці пачулі аповед аб традыцыях святкаванняя Новага года ў розных краінах, адгадалі загадкі, пачыталі вершы пра зіму.

Для вучняў розных школ горада і раёна дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правёў разнастайныя мерапрыемствы – серыю квэстаў «Навагодні каламбур», святочныя вячоркі «На парозе Новы год», экападарожжа «Па сцяжынках Белавежскай пушчы» і інш.

Новазасімавіцкая сельская бібліятэка ў рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна зладзіла краязнаўчую эрудыт-гульню «Пружаншчына ад «А» да «Я», на якую завіталі адзінаццацікласнікі Параслянскай сярэдняй школы. Падчас мерапрыемства рабяты не толькі адказалі на пытанні аб малой радзіме, але і даведаліся шмат новага.

Маленькія чытачы Ружанскай гарпасялковай бібліятэкі паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне «Усе работы добрыя». Дзеці атрымалі новыя веды аб розных прафесіях, пазнаёміліся з кнігамі, успомнілі прымаўкі аб працы, адгадалі загадкі і інш.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий