Свята дорыць цуды

У Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся навагодні справаздачны канцэрт «Хай свята нам падорыць цуд».

Гэта мерапрыемства, як звычайна, аб’яднала настаўнікаў, вучняў і бацькоў.

Падрыхтоўка да канцэрта пачалася за некалькі месяцаў да яго правядзення: выбар рэпертуару, праца над музычнымі творамі, рэгулярныя рэпетыцыі…  Настаўнікі шмат часу правялі з дзецьмі, каб кожны юны артыст змог годна выступіць на сцэне.

В праграму канцэрта ўвайшлі 22 музычныя нумары. На сцэне выступілі вучні ўсіх класаў: цымбалы (настаўнік Гуц І.Л.), эстрадныя спевы (Казлоўская А.В.), домра (Младзёнава Н.В.), фартэпіяна (Яўстраценка Т.П.), баян (Валасевіч Н.Г.) і скрыпка (Драпко Д.А.), канцэртмайстрамі былі Герэль Т.В., Філімовіч Л.М. Таксама свае нумары прадставілі дзіцячыя калектывы: цымбальныя ансамблі старэйшых класаў «Спатканне» і малодшых класаў «Вясёлка» (кір. Гуц І.Л.), хор 1 класа, хор 3 класа «Канфеці», хор старэйшых класаў «Галасы дзяцiнства» (кір. Казлоўская А.В.).

Кожнае выступленне суправаджалася гучнымі апладысментамі. Бацькі здымалі відэа і падбадзёрвалі дзяцей з залы.

Віншаванне дырэктара школы Кузьміч М.Л., выступленні дзяцей, вядучай, Дзеда Мароза, Снягуркі, навагоднія касцюмы і дэкарацыі, бацькоўская падтрымка – усё гэта стварыла непаўторную атмасферу свята і адзінства.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий