Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў парадавала дзяцей і дарослых вясёлым навагоднім прадстаўленнем “Дзед Мароз – зайздросны халасцяк”.
Вучні школы пад кіраўніцтвам педагогаў падрыхтавалі разнастайную праграму, насычаную інструментальнай музыкай, песнямі і танцамі, а таксама выставу творчых работ. Было шмат гумару, конкурсаў, незвычайных сюрпрызаў.
На мерапрыемства завіталі Дзед Мароз і Снягурка, якія зладзілі цікавыя спаборніцтвы, захапілі ўсіх навагоднім карагодам і ўручылі хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі.