Далучыцца да цікавых спраў

16 снежня стартавала рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці». У Пружанскім раёне яна пачалася з прыгожага шоу ў Лядовым палацы, якое прадставілі юныя фігурысты і салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Святочнай тэматыцы прысвяціў дзіцячую гадзіну «Навагодні падарунак» Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Рабяты даведаліся цікавыя факты пра Дзеда Мароза і пагулялі ў вясёлыя гульні.

З гісторыяй навагодніх цацак пазнаёміліся вучні 5 класа Параслянскай сярэдняй школы, якія завіталі ў Новазасімавіцкую сельскую бібліятэку.

Гутарка «На зямлі Брэстчыны» адбылася ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Падчас яе дзецям распавялі пра гісторыю, прыродныя багацці, гаспадарку і выдатных асоб Брэсцкай вобласці.

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Натхненне», якое дзейнічае ў Мураўскім сельскім Доме культуры, работнікі клубнай установы сумесна с сельскай бібліятэкай абмеркавалі разам з падлеткамі дасягненні Беларусі за 30 год існавання прэзідэнцкай рэспублікі.

Дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма наведалі першакласнікі Ліноўскай сярэдняй школы. Для іх прайшла гульня-экскурсія «Бібліятэка, кніжка, я – разам верныя сябры».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий