14 снежня ў танцавальнай зале гарадскога Палаца культуры адбыўся прававы квіз «Ці ведаеш ты закон?», прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека. Яго падрыхтавала ўзорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат», а вядучымі былі ўдзельніцы студыі – Анастасія Пахвалава і Дар’я Мардань.
У прававым квізе спаборнічалі старшакласнікі школ горада. Камандам было прапанавана не толькі адказаць на пытанні па заканадаўству Беларусі, але і прыдумаць верш.
Усе добра справіліся з заданнямі. Па выніках гульні перамогу святкавала каманда гімназіі, другое месца дасталося гульцам з сярэдняй школы №5, а трэцяе – сярэдняй школы №4.
Падзяліцца навіной: