«Спадарожнік» запрашае на прэм’еру «Чорнага замку»

З 12 снежня ва ўсіх кінатэатрах краіны пачаўся паказ новай мастацкай стужкі «Чорны замак» (працягласць – 115 хвілін), знятай у жанрах «прыгоды, містыка, фэнтазі, гістарычны дэтэктыў». Фільм створаны кінастудыяй «Беларусьфільм» і расійскай кампаніяй «Нью Арт Сінема Прадакшн» рэжысёрам Кірылам Кузіным па рамане класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

Паводле сюжэту галоўны герой малады прафесар Антон Косміч трапляе у бяду пасля знаходкі старажытнага Евангелля, якое 400 год назад належала роду Альшанскіх. Каб выратавацца і разгадаць таямніцы мінулага, ён адпраўляецца ў Альшаны. Падзеі фільма развіваюцца паралельна ў сучаснасці і мінулым.

У стужцы зняліся таленавітыя маладыя і вядомыя расійскія і беларускія акцёры, фільм насычаны прыгожымі натурнымі здымкамі і багаты спецэфектамі. Ён зацікавіць гледачоў розных пакаленняў (узроставае абмежаванне 12+), раскажа аб цікавых і незвычайных фактах айчыннай гісторыі.

Кінатэатр «Спадарожнік» запрашае наведаць сеансы фільма, якія адбудуцца:
13 снежня – 14.00, 20.00,
14, 15 снежня – 18.00,
17, 18 снежня – 16.30,
19 снежня – 17.30,
20 снежня – 15.40,
21 снежня – 13.30,
22, 24, 25 снежня – 15.00.

Кошт білета – 5 рублёў 80 капек. Для арганізаванага гледача прадугледжаны зніжкі да 50 %. Запіс арганізаваных гледачоў ажыццяўляецца па тэлефонах: 3-59-08, +375292464508.

Трэйлер кінастужкі «Чорны замак» можна паглядзець па спасылцы

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий