23 лістапада ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся ІІІ восеньскі інтэлектуальны турнір «Дзе логіка?», падрыхтаваны ўзорнай кантакт-студыяй «Teens-фармат».
У турніры прынялі ўдзел каманды «Мы не гуглім» (гімназія), «Бліцкрыг» (сярэдняя школа № 5), «Цягнем, як можам» (Параслянская сярэдняя школа), «Дзеці асфальту» (сярэдняя школа № 3), «Сябры» (сярэдняя школа № 1).
Гульня складалася з 7 раундаў. Удзельнікам неабходна было ўспомніць вядомыя фільмы і прымаўкі, знайсці агульнае паміж фотаздымкамі, пазнаць вядомых людзей па дзіцячых фота і інш.
Інтэлектуальнае спаборніцтва ацэньвала журы ў складзе Віктара Ільюшчанкі, галоўнага рэдактара газеты «Раённыя будні», Юліі Пасько, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Вячаслава Краўчука, метадыста Пружанскага раённага цэнтра культуры.
Па выніках гульні першае месца было прысуджана камандзе «Мы не гуглім», другое – «Бліцкрыг», трэцяе – «Дзеці асфальту».
Усе ўдзельнікі турніру атрымалі дыпломы і салодкія падарункі, а пераможцы і прызёры яшчэ і сертыфікаты на бясплатнае наведванне музея-сядзібы «Пружанскі палацык».
Добры настрой ўдзельнікам мерапрыемства таксама стваралі салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Дар’я Дронь, Ганна Кавальчук і Кацярына Падлужная.