Арганізацыя змястоўнага вольнага часу – прыярытэтны накірунак работы ўстаноў культуры.
У рамках праграмы «Школа прававой культуры» ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма гімназісты 10 – 11 класаў пазнаёміліся з прафесіяй натарыуса. Падчас уроку прававых ведаў «У здаровым розуме і цвёрдай памяці…» рабяты разгледзелі розныя сітуацыі, з якімі сутыкаюцца натарыусы ў сваёй працы.
Слабудскую сельскую бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага сада. Для іх адбыўся творчы занятак «Мая першая кніжка». Дзеці ўспомнілі творы, якія ім чыталі дома і ў садзе, пазнаёмілся з новымі выданнямі і выступілі ў ролі мастакоў – намалявалі герояў верша А.Барто «Мячык».
На гутарку «Якаснае харчаванне – залог здароўя»
запрасіў школьнікаў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка. У размове прыняла ўдзел работнік амбулаторыі, якая патлумачыла падлеткам карысць і шкоду розных прадуктаў.
А Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка завітаў у госці да мясцовай жыхаркі Н.І.Слаўчанка, каб павіншаваць яе з юбілеем.