14 лістапада ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам дырыжора заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Крэмко.
Творчы калектыў прадставіў пружанскаму гледачу праграму “Ты – мая мелодыя”, прысвечаную творчасці вядомых савецкіх выканаўцаў Ганны Герман і Мусліма Магамаева. На працягу болей чым паўтарагадзіннага канцэрта гучалі інструментальныя і песенныя кампазіцыі, якія прадставілі салісты аркестра Ігар Задарожны і Анастасія Рачыцкая. Разам з артыстамі гледачы падпявалі вядомым шлягерам мінулага – “Свадьба”, “Синяя вечность”, “Надежда”, “Город влюбленных людей”, “Когда цвели сады” і інш.
Прысутныя ў зале доўга не хацелі адпускаць выдатны творчы калектыў, які падараваў усім незвычайны душэўны вечар, адорваючы шчырымі апладысментамі.