На мінулым тыдні ўстановы культуры звярнулі ўвагу на шэраг слаўных дат.
Так, дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма прымеркаваў свае мерапрыемствы да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Для вучняў 4 «А» класа гімназіі прайшоў інтэрактыўны агляд «Пісьменнікі Брэстчыны – дзецям». А гімназісты 6 «А» класа здзейснілі віртуальнае падарожжа «Адкрый для сябе Беларусь», падчас якога пазнаёміліся з гісторыяй, архітэктурнымі помнікамі, выдатнымі асобамі і іншымі славутасцямі Першага рэгіёна
Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла аматараў творчасці А.М.Пахмутавай на музычную вечарыну «Жыццё як песня», прысвечаную 95-годдзю вядомага савецкага і расійскага кампазітара. Прысутныя ўспомінілі біяграфію і творчы шлях дзеяча, паслухалі і паспявалі вядомыя песні.
Клубныя ўстановы зладзілі мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. У Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшла гістарычная віктарына «Кастрычніцкая рэвалюцыя. Старонкі гісторыі». А ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры – інфармацыйная гадзіна «Як гэта было», падчас якой дзеці і дарослыя даведаліся аб прычынах, ходзе і наступствах знакавай падзеі ХХ стагоддзя.