Нясумны час

Канікулы сталі па-сапраўднаму карыснымі для тых, хто завітаў у бібліятэку.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для гімназістаў інфармацыйна-забаўляльную праграму «Паласаты антыстрэс» і забаўляльны мікс «Нясумны час». Для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа ў бібліятэцы імя М.Засіма адбылася віртуальная экскурсія «Маршрут пабудаваны: Белавежская пушча».  Дзіцяча-юнацкі аддзел раённай бібліятэкі наведалі прышкольны лагер гімназіі і першакласнікі сярэдняй школы № 1. Для іх былі праведзены гульня-экскурсія «Бібліятэка, кніжка, я – разам верныя сябры» і гульнявая праграма «Па сакрэту ўсяму свету». Акрамя таго работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі працоўную акцыю – прыбралі ад лісця прылеглую тэрыторыю.

На гульнявую праграму «У госці да Майдадыра» запрасіла рабят Калядзіцкая сельская бібліятэка. Для вучняў Хараўской сярэдняй школы ў сельскай бібліятэцы адбылася віктарына «Адгадайка». Сумесна з Калядзіцкім сельскім Домам культуры бібліятэка правяла гульню-віктарыну «Хачу ўсё ведаць».

Прышкольны лагер наведаў Ружанскую гарпасялковую бібліятэку, дзе для рабят была падрыхтавана жарт-хвілінка «Вясёлая мятла» з конкурсамі і эстафетамі.

Добавить комментарий