Канікулы – гэта выдатная магчымасць адпачыць ад заняткаў, апынуцца ў атмасферы ўтульных восеньскіх дзён і атрымаць асалоду ад вольнага часу, праведзенага ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
Клубная ўстанова гасцінна расчыніла свае дзверы для ўсіх, хто захацеў пазнаёміцца з народнымі традыцыямі і зрабіць прыгожыя і карысныя рэчы ўласнымі рукамі.
Дзеці і дарослыя пад кіарўніцтвам майстроў Святланы Тагіевай, Веры Волчык, Віталя Раманоўскага і Генадзя Міранюка навучыліся маляваць на шкле, дрэве, ляпіць з гліны і плясці саломку, даведаліся цікавыя факты аб жыцці і дзейнасці продкаў.
Падчас канінул майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці Палаца культуры наведалі шматлікія школьнікі і дарослыя, у тым ліку настаўнікі працоўнага навучання ўстаноў адукацыі Бярозаўскага раёна.