Карысна і змястоўна праходзяць школьныя канікулы ў клубных установах.
Так, у Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася гульня-віктарына “У свеце цікавага”.
На дзіцячую гадзіну “Восеньскія забавы” запрасіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка.
Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка прапанаваў наведаць майстар-клас “Каменная сцяжынка”.
Гульнявая праграма “А ў нас канікулы!” прайшла ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы. Таксама клубная ўстанова запрасіла на экалагічную віктарыну “Дзе абедаў верабей” па творах С.Я.Маршака.