Працягваюцца бібліятэчныя мерапрыемствы на восеньскіх канікулах.
У Пружанскай гарадской бібліятэцы для рабят 5 – 8 класаў прайшоў літаратурны дыліжанс «Кніжная Галактыка Кіра Булычова». Рабяты пазнаёміліся з біяграфіяй і творамі пісьменніка, адказалі на пытанні віктарыны. Таксама ў гарадской бібліятэцы для наведвальнікаў прышкольнага лагера сярэдняй школы № 5 адбыліся гадзіна карыснай інформацыі «У гасцях у Чырвонай кнігі” і літаратурнае бюро аб новых кніжных паступленнях «А мы новенькія».
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма зладзіла гутарку «Размова на нязручную тэму». У сустрэчы з вучнямі аграрна-тэхнічнага каледжа прынялі ўдзел участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзіслаў Кавалёў і псіхолаг цэнтральнай раённай бальніцы Нэлі Мураўская. Таксама бібліятэка запрасіла гімназістаў, якія наведваўць прышкольны лагер «Сонейка», на пазнавальна-гульнявую праграму «Пароль адважных – 101».