Танцоры атрымалі ўзнагароды

27 кастрычніка ў канцэртнай зале Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшоў IV Адкрыты міжнародны танцавальны конкурс “HAPPY  STAR  DANCE  FEST”. Яго арганізатарамі з’яўляліся ўстанова культуры “Тэатр танца “Фантазія” і таварыства з абмежаванай адказнасцю “ЮстаГрата”.

Творчае спаборніцтва праводзілася дзеля развіцця і папулярызацыі харэаграфічнага мастацтва, здаровага ладу жыцця, павышэння выканальніцкага майстэрства, падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі, творчага ўзаемадзення харэографаў і калектываў.

У конкурсе, у якім было прадстаўлена больша за 100 харэаграфічных нумароў, прыняў удзел ансамбль танца “Ладачкі” (кіраўнік і харэограф-пастаноўшчык Вікторыя Бортнік) дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтаў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны”. Юныя танцоры прадставілі пастаноўку “Чараўніцтва грацыі”. Журы высока ацаніла іх выступленне. У намінацыі “Класічны танец (юніоры)” ансамбль танца “Ладачкі” быў адзначаны Дыпломам лаўрэата III ступені.

Віншуем!

Добавить комментарий