Як правясці канікулы з карысцю? Канечне, трэба наведаць бібліятэку! Падчас восеньскіх канікул бібліятэкі раёна прапануюць не толькі чытанне, але і самыя розныя мерапрыемствы.
Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла старшакласнікаў мясцовай школы на гадзіну роздумаў «Чароўная моц дабрыні». Падчас яе рабяты паразважалі над паняццямі дабро, міласэрнасць, суперажыванне, пазнаёміліся з вядомымі матывацыйнымі спікерамі Нікам Вуйчычам і Аляксеем Талаем, даведаліся аб дзейнасці пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». Таксама ў бібліятэку завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера, для якіх прайшла краязнаўчая пазнавальная віктарына «Лепей пазнаем край родны» да 85-годдзя вобласці.
Гадзіна краязнаўчых ведаў «Мой родны край» для вучняў 3 – 5 класаў адбылася ў Пружанскай гарадской бібліятэцы, падчас якой дзеці бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём горада. Вучням 3-х класаў сярэдняй школы № 5 бібліятэка прапанавала экалагічнае асарці «Гартаючы каляндар прыроды».
Аналагічнае экалагічнае мерапрыемства прайшло ў Калядзіцкай сельскай бібліятэцы. Дзеці разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, адгадвалі загадкі, расфарбоўвалі малюнкі.
Навасёлкаўская сельская бібліятэка запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак на гульню-віктарыну «Браты нашы меншыя».
Для рабят, якія наведваюць прышкольны лагер, Ружанская гарпасялковая бібліятэка зладзіла гадзіну прававой інфармацыі «Без законаў нам нельга, яны – нам верные сябры». Дзеці пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і Канвенцыяй «Аб правах дзіцяці», адказалі на пытанні гульні «Правы літаратурных герояў».
Удзельнікамі гульнявой праграмы «Шукальнікі шчасця» у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма сталі гімназісты. Пазнавальна-гульнявую праграму «Вітаю, Францыя!», падрыхтаваную дзіцяча-юнацкім аддзелам цэнтральнай раённай бібліятэкі, наведалі вучні 6 класа сярэдняй школы № 4. Яны пазнаёміліся са славутымі мясцінамі гэтай еўрапейскай краіны.