Такую назву мела мерапрыемства, якое адбылося ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў у апошні дзень першай чвэрці.
Падчас яго прайшло традыцыйнае пасвячэнне першакласнікаў у вучні школы мастацтваў. Самыя юныя шарашоўскія музыканты і мастакі з гонарам вытрымалі ўсе жартоўныя выпрабаванні, якія прыдумалі для іх старэйшыя таварышы. Таксама прысутным было паказана святочнае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае вучнямі.
У завяршальнай частцы мерапрыемства адбыліся класныя бацькоўскія сходы, на якіх былі абмеркаваны важныя пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу і прадстаўлены міні-канцэрты кожнага класа.