8 верасня 2021 года ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
У зале не было свабодных месцаў. Вядомы творчы калектыў прадставіў пружанцам цікавую канцэртную праграму, у якой былі як новыя кампазіцыі – “Пусть течёт речка”, “Обніму тебя”, “Гэй, кола!”, так і даўно вядомыя – “Вологда”, “Беловежская пуща”, “Полонез”, “Белое солнце”, “Касіў Ясь канюшыну” і інш.