Восеньскія сустрэчы

Бібліятэкі Пружаншчыны, як заўжды, запрашаюць на цікавыя сустрэчы з кнігай і адзінадумцамі.

Пазнавальную гадзіну «Усе работы добрыя» правяла для рабят Навасёлкаўская сельская бібліятэка. Дзеці пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб працы, пагулялі.

У літаратурную гасцёўню «Закружылася ў небе восень», якую зладзіла Ружанская гарпасялковая бібліятэка, завіталі мясцовыя школьнікі. Яны паслухалі і пачыталі вершы А.Пушкіна, І.Буніна, А.Майкова аб восеньскай пары.

Магілявецкая сельская бібліятэка запрасіла рабят групы падоўжанага дня сярэдняй школы на ўрок дабрыні «Вучымся быць добрымі».

Урок маралі «Што такое добра і што такое кепска» прайшоў у дзіцяча-юнацкім аддзеле Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма. Хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на розныя пытанні, выканалі заданні, пачыталі вершы аб ветлівасці, паглядзелі павучальныя мультфільмы і пагулялі.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма зладзіла для вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа віктарыну «У інтарэсах экономікі і грамадства», прымеркаваную да Году якасці. А на youtube-канале раённай бібліятэкі выйшаў новы ролік з падборкай кніг аб людзях «залатога» ўзросту. З ім можна пазнаёміцца па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=b7wgIZddL0k&t=456s

У рамках прафсаюзнай акцыі «Ад усёй душы» пярвічная прафсаюзная арганізацыя і кіраўніцтва Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы павіншавалі з юбілеем былую калегу Галіну Іванаўну Чэрнік.

Добавить комментарий