Такую назву меў міжрэгіянальны конкурс таленту і творчасці сярод мужчын «залатога» ўзросту, які ў мінулую пятніцу прайшоў у Пружанскім гарадскім Палацы культуры.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі старэйшага пакалення з Іванава, Бярозы, Кобрына і Пружан.
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляліся Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел культуры райвыканкама, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «Белая Русь».
У конкурснай праграме, якая складалася з трох этапаў, сталыя мужчыны прадэманстравалі шмат сваіх якасцяў, талентаў і дасягненняў.
Добры настрой гледачым і балельшчыкам стваралі не толькі канкурсанты, але і аматарскія аб’яднанні пажылых грамадзян, якія дзейнічаюць у тэрытарыяльным цэнтры і Палацы культуры.
Па рашэнні журы перамога ў конкурсе «Залаты Містар – 2024» была прысуджана кабрынчаніну Мікалаю Зайцу. Прадстаўнік Пружан Анатоль Галяшчыхін быў адзначаны ў намінацыі «Містар Элегантнасць».