Падчас Тыдня бацькоўскай любові ў бібліятэках раёна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
Лыскаўская сельская бібліятэка-клуб у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў правяла святочныя вячоркі «Я ўслаўляю светлае імя маці».
Да Дня бацькі ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася гульнявая праграма «Ты для мяне прыклад ва ўсім» і была аформлена кніжная выстава «Раскажы мне казку, тата…».
На ўрок дабрыні «Цяпло бацькоўскіх сэцаў» завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі ў Мураўскую сельскую бібліятэку.
Дзіцячую гадзіну «Бацька – гэта галоўная сіла і апора» арганізавалі Кляпацкая сельская бібліятэка і сельскі Дом культуры. Таксама бібліятэка прапанавала знаёмства з кніжнай выставай «Мудрасць бацькоўскай любові».