У мінулую пятніцу напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры ў салоне Пружанскага гарадскога Палаца культуры сабраліся ўдзельнікі знакавага для раёна (і не толькі) праекта – стваральнікі кнігі “Пружанская кулінарыя (76 унікальных рэцэптаў)”.
Разам са старшынёй грамадскага аб’яднання “Беларускае геаграфічнае таварыства” Аляксеем Яротавым і галоўным спецыялістам аддзела культуры райвыканкама Наталіяй Пракаповіч работнікі клубных устаноў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, адзначылі важнасць захавання нацыянальнай спадчыны і неабходнасць працягваць справу па зборы і папулярызацыі рэцэптаў традыцыйнай кухні. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся стварыць новае выданне, у якое ўключыць не менш за 100 рэцэптаў: самыя цікавыя стравы з папярэдняй кнігі і іншыя невядомыя шырокай аўдыторыі кулінарныя шэдэўры. Быў намечаны прыкладны план працы над кнігай, выказаны разнастайныя прапановы па далейшым супрацоўніцтве ў гэтым накірунку.
Самым актыўных збіральнікам кулінарнай спадчыны і неаднаразовым удзельнікам мерапрыемстваў, падчас якіх арганізоўвалася дэгустацыя страў мясцовай кухні, былі ўручаны кнігі “Пружанская кулінарыя”.