Для мілых матуль

Вучні і настаўнікі Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня маці, якія праходзілі ў гарадскім пасёлку.

Харэаграфічнае аддзяленне падрыхтавала некалькі танцавальных пастановак, з якімі выступіла падчас вечарыны “Для мілых матуль” у Ружанскім шматпрофільным цэнтры па рабоце з дзецьмі і моладдзю. Асаблівае захапленне ў гледачоў выклікаў танец “Мама, на цябе не наглядзецца” ў выкананні ансамбля “Жэўжыкі”.

Каля дзесятка інструментальных і танцавальных нумароў прадставіла дзіцячая школа мастацтваў на святочным канцэрце ў Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий