Святочныя канцэрты

У мінулыя выхадныя клубныя ўстановы пачалі цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці і Тыдню бацькоўскай любові.

Калекывы і салісты Кляпацкага сельскага Дома культуры і філіяла Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў запрасілі на канцэрт «Рэцэпт добрага настрою».

Бацькам была прысвечана віншавальная праграма ў Мураўскім сельскім Доме культуры. Аматарскія калектывы  і салісты ўстановы разам з самадзейнымі артыстамі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі прадставілі прыгожыя нумары.

Салісты і творчыя калектывы Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры падрыхтавалі канцэрт «Для цябе, родная». У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель мясцовага храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» С.Сысаляцін, які звярнуўся да прысутных з прамовай.

Дню маці прысвяціў канцэртную праграму Слабудскі сельскі Дом культуры. На сцэне выступілі мясцовыя артысты, салісты Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі і вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Віншавальная праграма «Цеплыню душы вам дорым, дарагія!» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Канцэрт «Усё на свеце ад рук мацярынскіх» прадставіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.

А ў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэку з вялікім канцэртам завіталі творчыя калектывы Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

На святочны канцэрт «Ад сэрдца да сэрдца» запрасіў Шарашоўскі цэнтр культур і вольнага часу. Гледачы ўбачылі нумары ў выкананні салістаў і творчых калектываў установы і Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Калядзіцкі сельскі Дом культуры прадставіў літаратурна-музычную кампазіцыю «Быць маці – узнагароды большай няма».

Вялікая канцэртная праграма адбылася на сцэне Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Творчыя калектывы ўстановы прадставілі святочныя канцэрты ў арганізацыях горада.

Добавить комментарий