Кніжкін дом

Бібліятэкі прыцягваюць чытачоў розных узростаў, асабліва школьнікаў.

На пазнавальнае падарожжа «Восень, у госці просім» завіталі вучні мясцовай школы ў Кляпацкую сельскую бібліятэку. Рабяты разгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі аб восені, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях, знаёміліся з кніжнай выставай «Дзівосны свет прыроды».

Для вучняў чацвёртых класаў гімназіі дзіцяча-юнацкі адзел Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М.Засіма правёў пазнавальную гадзіну «Дзівосныя расліны Беларусі».

Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку наведала група падоўжанага дня сярэдняй школы. Дзеці паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне «Бібліятэчны свет» і пазнаёміліся з асноўнымі бібліятэчнымі паняццямі. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільмы і ўспомнілі герояў казак.

На сустэчу «Кніжкін дом» у Слабудскую сельскую бібліятэку завіталі вучні пачатковых класаў. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з кніжнымі навінкамі, правіламі паводзін у бібліятэцы. Таксама сельская бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу «Хвастатыя і паласатыя», прадставіўшы выданні аб хатніх гадаванцах.

Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові Новазасімавіцкая сельская бібліятэка правяла для дзесяцікласнікаў Параслянскай сярэдняй школы гутарку «Моладзь і сямейныя каштоўнасці», у якой удзельнічаў настаяцель мясцовага храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная радаць»  С.Сысаляцін.

Добавить комментарий