Аўтаклуб працягвае віншаваць ветэранаў працы, якія шмат гадоў шчыравалі на ніве культурнага жыцця Пружаншчыны.
6 верасня 2021 года ўдзельнікі вакальнай групы “Забава” адправіліся да сваіх старэйшых калег, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.
Сярод іх – Надзея Фёдараўна Лукашэвіч, якая працавала ў вёсцы Росахі. У гэтым годзе яна адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Віншаванні з 60-годдзем прымала таксама Людміла Мікалаеўна Анур’ева – былы загадчык Параслянскага сельскага клуба.
Для імяніннікаў гучалі шчырыя пажаданні і душэўныя песні. Ветэраны атрымалі памятныя падарункі.