4 кастрычніка ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт «Букет з самых цёплых пачуццяў», прысвечаны Дню настаўніка.
Выдатныя музычныя нумары, гульні, сцэнкі падрыхтавалі настаўнікі і вучні.
Са сцэны ліліся гукі скрыпкі, фартэпіяна, цымбалаў, баяна, домры. Выступіў хор малодшых класаў «Канфеці» (кіраўнік Аксана Казлоўская), трыа баяністаў (кіраўнік Наталля Грышкевіч). Эмацыянальнасцю вылучалася выступленне дуэта вакалістак Ганны Ляўчук і Марыі Кабрынец.
Віншаванні ў адрас калег прагучалі таксама ад дырэктара ўстановы адукацыі Марыны Кузьміч, якая пажадала прысутным здароўя і творчых поспехаў.