Павіншавалі людзей “залатога” ўзросту

1 кастрычніка ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыўся святочны канцэрт «Нам гады не бяда, калі душа маладая», прысвечаны Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Словы віншаванняў і пажаданні ў гонар прадстаўнікоў старэйшага пакалення прагучалі ад старшыні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца.

У канцэртнай праграме былі прадстаўлены выдатныя нумары ў выкананні творчых калектываў Палаца культуры – народнага хору ветэранаў «Чырвоны гваздзік», узорнага ансамбля народнага танца «Круцёлачкі», студыі эстраднага танца «Амелі», вокальнага гурту «Жамчужыны», а таксама дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

У фае ўстановы культуры можна было пазнаёміцца з работамі майстроў народнай творчасці і пляцоўкамі арганізацый і прадпрыемстваў.

Добавить комментарий