Аб’яднала «Магія танца»

29 верасня ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбылося XII Адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». Удзел у ім прынялі 29 харэаграфічных і цыркавых калектываў, якія заявіліся ў розных намінацыях і ўзроставых катэгорыях. Арганізатарамі свята-конкурсу, як звычайна, выступілі аддзел культуры райвыканкама, Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма і гарадскі Палац культуры.

«Магія танца» – значная падзея ў культурным жыцці Брэстчыны і суседніх рэгіёнаў. Конкурс садзейнічае развіццю харэаграфічнага мастацтва, замацоўвае і пашырае творчыя сувязі. З кожным годам павялічваецца інтарэс да гэтага мерапрыемства, расце прафесійны ўзровень удзельнікаў. На конкурс прыязджаюць як пастаянныя ўдзельнікі, так і дэбютанты.

Адкрыццё свята пачалося на плошчы перад Палацам культуры масавым флэшмобам, падрыхтаваным творчымі калектывамі Пружаншчыны. Усіх удзельнікаў мерапрыемства прывітаў начальнік аддзела культуры райвыканкама К.Панімаш.

У конкурсе «Магія танца» прынялі ўдзел рознаўзроставыя яркія, таленавітыя, крэатыўныя творчыя калектывы з Пружанскага, Камянецкага, Брэсцкага, Баранавіцкага, Кобрынскага, Жабінкаўскага, Маларытскага, Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў Гродзенскай вобласці, гарадоў Брэст і Баранавічы. Яны паказалі высокі выканальніцкі ўзровень, выдатную падрыхтоўку, сцэнічную культуру, прыгожыя касцюмы і арыгінальныя пастаноўкі.

Выступленні канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе: К.Панімаша (старшыні), Д.Кандрацюк, кіраўніка ўзорнага ансамбля танца «Надзея» Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры, Г.Лукашэвіча, загадчыка харэаграфічным аддзяленнем Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Л.Лукашэвіч, настаўніка Бярозаўскай дзіцячай школы мастацтваў, М.Чапялевіч, харэографа Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Па выніках конкурсу «Магія танца» ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам.

У намінацыі «Народны танец»:

ва ўзроставай катэгорыі 5 – 8 год перамога была прысуджана падрыхтоўчай групе ўзорнага ансамбля народнага танца «Праменьчык» (кір. М.Шкадзінская) Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Брэста;

у змешанай групе першае месца атрымалі танцавальны калектыў «Славяначка» (кір. Г.Пупко) Драгічынскай харэаграфічнай школы мастацтваў, узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» (кір. І.Румко) Гарадскога Дома культуры Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і ўзорны ансамбль народнага танца «Круцёлачкі» (кір. А.Ільюшонак) Пружанскага гарадскога Палаца культуры;

ва ўзроставай катэгорыі 9 – 13 год першые месцы дасталіся танцавальнаму калектыву «Славяначка» (кір. Г.Пупко) і падрыхтоўчай групе ўзорнага ансамбля народнага танца «Круцёлачкі» (кір. А.Ільюшонак), другое месца – танцавальнаму калектыву «Забава» (кір. Н.Дзеранчук) філіяла ў аг.Клепачы дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны;

ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год першыя месцы атрымалі танцавальны калектыў «Натхненне» (кір. І.Казляк) Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча, танцавальны калектыў «Забава» (кір. Н.Дзеранчук) і ўзорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» (кір. І.Румко); другое месца – танцавальны калектыў «Натхненне» (кір. І.Казляк).

У намінацыі «Стылізацыя народнага танца»:

ва ўзроставай катэгорыі 5 – 8 год другое месца было прысуджана танцавальнаму калектыву «Крошкі» (кір. Н.Каснерык) Новамышскай дзіцячай школы мастацтваў;

у змешанай групе першымі месцамі былі адзначаны ўзорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» (кір. І.Румко) і 2-я падгрупа ўзгаданага калектыву;

ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год ўзнагароду за першае месца атрымала ўзорная студыя танца «Гарачы лёд» (кір. І.Грымайла) Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры, другое – узорны ансамбль народнага танца «Каруначкі» (кір. І.Румко).

У намінацыі «Эстрадны танец»:

ва ўзроставай катэгорыі 5 – 8 год першае месца ў студыі бальна-спартыўнага танца «Alma dance» (кір. В.Харытончык) Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры, другое – танцавальнага калектыву «Smile-dance» (кір. К.Джур) Маларыцкага раённага центра культуры, харэаграфічнай студыі «Крок наперад» і ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Паўднёвы вецер» (кір. М.Шкадзінская) Цэнтра культуры і вольнага часу г.Брэста;

у змешанай групе першае месца было аддадзена ўзорнаму ансамблю эстраднага танца «Рубікон» (кір. С.Салавей) Пружанскага гарадскога Палаца культуры», другое – ансамблю танца «Вясёлка» (кір. Л.Некрашевіч) Жамчужненскага сельскага Дома культуры Баранавіцкай раённай клубнай сістэмы;

ва ўзроставай катэгорыі 9 – 13 год першыя месцы дасталіся танцавальнаму калектыву «Smile-dance» (кір. К.Джур) і ўзорнай студыі танца «Гарачы лёд» (кір. І.Грымайла), другое месца – танцавальнаму калектыву «Лянок» (кір. Н.Шчарбанёва) Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў і ўзорнаму танцавальнаму калектыву «Усмешка» (кір. А.Балюк) Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці;

ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год з першым месцам віншавалі народны ансамбль сучаснага танца «Тандэм» (кір. Л.Табольчык) Камянецкага раённага Дома культуры, другім – узорны танцавальны калектыў «Усмешка» (кір. А.Балюк);

ва ўзроставай катэгорыі 18 год і больш першымі месцамі адзначылі аматарскі танцавальны калектаў «Азарт» (кір. Н.Ляснеўская) Радваніцкага сельскага Дома культуры Брэсцкай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і клуб па інтарэсах «Залаты ўзрост» (кір. В.Харытончык) Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры.

У намінацыі «Сучасная харэаграфія»:

ва ўзроставай катэгорыі 5 – 8 год першае месца атрымаў калектыў рознаўзроставай інтэграванай групы (кір. В.Казбяровіч, Н.Кульбяда) Шаняўскога дзіцячага сада Пружанскага раёна;

ва ўзроставай катэгорыі 9 – 13 год другое месца дасталося танцавальнаму калектыву «Жэўжыкі» (кір. А.Балашук) Ружанскай дзіцячай школы мастацтваў;

ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год Гран-пры журы прысудзіла ўзорнай студыі танца «Гарачы лёд» (кір. І.Грымайла), а першае месца – народнаму ансамблю сучаснага танца «Тандэм» (кір. Л.Табольчык);

ва ўзроставай катэгорыі 18 год і больш першым месцам адзначаны танцавальны калектыў «Нічога лішняга» (кір. В.Ілліч) Ліноўскага сельскага Дом культуры Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

У намінацыі «Сольны танец»:

ва ўзроставай катэгорыі 9 – 13 год ўзнагароду за першае месца атрымала Вікторыя Грышкевіч – удзельніца ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Рубікон» (кір. С.Салавей), за другое месца – Арыяна Гаўрылік і трэцяе – Ліяна Савоська – вучаніцы педагога Н.Каснерык Новамышскай дзіцячай школы мастацтваў;

ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год першае месца дасталося Ксеніі Бакун – салістцы ўзорнага ансамбля народнага танца «Каруначкі» (кір. І.Румко), другое – харэаграфічнаму дуэту (кір. Н.Шчарбанёва).

У намінацыі «Танцавальнае шоу» ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год першае месца журы прысудзіла народнаму ансамблю сучаснага танца «Тандэм» (кір. Л.Табольчык), другое – узорнай цыркавой студыі «SUN RAY» (кір. А.Хінец) Кобрынскага Палаца культуры.

У намінацыі «Акрабатычны танец» у змешанай групе першае месца атрымала ўзорная цыркавая студыя «SUN RAY» (кір. А.Хінец).

У намінацыі «Акрабатычны танец» ва ўзроставай катэгорыі 9 – 13 год першае месца заваявала ўзорная цыркавая студыя «SUN RAY» (кір. А.Хінец).

У намінацыі «Дэфіле» ва ўзроставай катэгорыі 14 – 17 год пераше месца атрымаў тэатр моды «Таямніца» (кір. Л.Кудрэйка, харэограф А.Сівачэнка) Калядзіцкага сельскага Дома культуры Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Усе ўдзельнікі конкурсу «Магія танца» былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі – сімваламі свята, кіраўнікі калектываў – падзячнымі лістамі. Узорнай студыі танца «Гарачы лёд» Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры, якая атрымала Гран-пры, быў уручаны сувенір, створаны вядомым пружанскім майстрам-керамістам В.Раманоўскім.

На працягу мерапрыемства выдатны настрой удзельнікам і гдедачам стваралі не толькі танцавальныя калектывы, але і салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» (кір. Э.Валанчус) Пружанскага гарадскога Палаца культуры і студыі сольных спеваў «Рытм» (кір. Г.Чэрнік) Кляпацкага сельскага Дома культуры раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. На працягу свята гледачоў знаёмілі з калектывамі і падтрымлівалі выдатны настрой вядучыя Ганна Жук і Юрый Ліпіч.

Адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» ў чарговы раз сабрала ў Пружанах лепшыя харэаграфічныя калектывы, падаравала ўзнёслую атмасферу прыгажосці і творчага яднання, выдатную сустрэчу з сапраўдным мастацтвам.

Добавить комментарий