Працягваецца фестываль арганнай музыкі ў Ружанах

14 верасня ў ружанскім Троіцкім касцёле пачаўся фестываль арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”), які будзе працягвацца да 13 кастрычніка.

Кожную суботу і нядзелю ў выдатным культавым помніку архітэктуры XVII ст. выступаюць артысты з розных краін, якія выконваюць духоўныя творы на адноўленым барочным аргане. Фестываль актыўна наведваюць прыхаджане храма, жыхары і госці гарадскога пасёлка, турысты, аматары класічнай музыкі.

Пад скляпеннямі касцёла велічна і ўрачыста гучаць творы славутых кампазітараў мінулага. Незабыўныя ўражані ў прысутных астаўляюць чароўныя гукі аргана, якія не чуліся ў Ружанах каля стагоддзя.

Напрыклад, у мінулую суботу ў Троіцкім касцёле прайшоў канцэрт “Святыя дыялогі”. Яго прадставіў вядомы калектыў “Камерныя салісты Мінска” (кіраўнік Д.Зубаў), які выканаў нямецкія кантаты і духоўныя канцэрты XVII ст.

Добавить комментарий