Для дзяцей і падлеткаў

Клубныя ўстановы шмат часу ўдзяляюць арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў.

Так, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Натхненне” Мураўскага сельскага Дома культуры правялі “СВОП-вечарынку”. Кіраўнік аб’яднання Т.Кукла распавяла падлеткам, што такое “своп”, пазнаёміла з праблемамі, якія з’яўляюцца ад “моднага смецця”, правяла майстар-клас па фурашыкі. Рабяты сабралі рэчы для раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят на інфармацыйную гадзіну “Жыві, паважаны, наш горад Пружаны”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб славутых мясцінах роднага краю, яго багаццях.

Паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце “Мае ўспаміны аб леце” прапанаваў дзецям Ліноўскі сельскі Дом культуры.

А Калядзіцкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай зладзілі ў Хараўской сярэдняй школе дыспут “Мастацтва быць здаровым”, заахвочваючы дзяцей да вядзення правільнага ладу жыцця.

Добавить комментарий