З крыніц спрадвечных

15 верасня ў вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля адбылося ХХIII раённае свята фальклорнага мастацтва «З крыніц спрадвечных».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы, выканаўцы і майстры народнай творчасці Пружаншчыны, многія з якіх былі адзначаны высокімі ўзнагародамі.

Так, народны фальклорны гурт «Бабіна лета» (кіраўнік Кацярына Ідрысава) Ліноўскага сельскага Дома культуры атрымаў Гран-пры ў намінацыі «Фальклорная песня». У гэтай жа намінацыі першае месца была прысуджана Вользе Гардзейчык, загадчыку аддзелам традыцыйнай культуры Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Другое месца ў намінацыі «Абрад» атрымала дзіцячае аматарскае тэатральнае аб’яднанне «Карагод» (кіраўнік Вольга Гардзейчык) Палаца культуры.

Граматы за ўдзел у свяце былі ўручаны Людміле Яроцкай – кіраўніку народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Смаляначка» Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры, Веры Волчык – кіраўніку ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» і Святлане Тагіевай –  кіраўніку студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» Пружанскага гарадскога Палаца культуры, удзельнікам народнага фальклорнага гурту «Бабіна лета» – салістцы Валянціне Бартынёвай і акампаніятару Аляксандру Амельянчуку.

Віншуем нашых артыстаў і майстроў!

Добавить комментарий