15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі

15 верасня бібліятэкары нашай краіны адзначаюць прафесійнае свята.

Бібліятэка – гэта храм мудрасці і ведаў, цэнтр духоўнага і культурнага жыцця, крыніца творчага натхнення і самаразвіцця.

Праца бібліятэкара сціплая, але колькі дабра і годнасці нясе яна ў сабе. Штодня вы перадаеце людзям сваю любоў да культуры, мастацтва, слова, дапамагаеце ўзбагаціцца духоўна і стаць прыгажэй. Дзякуючы вашай працы не адно пакаленне пазнаёмаліся з цікавым светам кніг, светам реальнага і незвычайнага.

Паважаныя работнікі бібліятэк, ветэраны!

Дзякуй вам за пладавітую працу, высокія маральныя якасці і нераўнадушнае стаўленне да духоўнага багацця, якія вы пастаянна перадаеце людзям.

Жадаем вам здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці, шчасця, новых цікавых і паспяховых праектаў. Няхай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць водгук у людей, натхняючы на плённую працу!

З прафесійным святам, шаноўныя калегі!

Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама

Добавить комментарий