Святло кніжных старонак

Першы тыдзень восені прайшоў у бібліятэках пад знакам Дня беларускага пісьменства.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы адбылася пазнавальная гадзіна «Святло з кніжнай старонкі». Падчас мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавага аб свяце беларускага пісьменства і выдатных асветніках Айчыны, паўдзельнічалі ў конкурсах, пазнаёміліся з кніжнай выставай «Дзівосны скарб беларусаў».

Гістарычны экскурс «Як нарадзілася Слова» прайшоў у Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы. Вучні 8 класа Параслянскай сярэдняй школы здзейснілі падарожжа ў мінулае, даведаліся аб з’яўленні рукапісных і друкаваных кніг, паглядзелі кнігі аб Францыску Скарыне.

Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа на віктарыну-падарожжа «Брэстчына вядомая і невядомая», прысвечаную 85-годдзю вобласці.

Літаратурнае падарожжа па творчасці Эдуарда Успенскага праванаваў вучням 3 “Б” класа сярэдняй школы № 1 дзіцяча-юнацкі аддзел Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка здзейсніла дашкольны бібліядэсант «Кніг, канечне, ёсць шмат, толькі я люблю часопісы». Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з дзіцячай перыёдыкай і пагулялі.

Добавить комментарий