Разнастайныя праграмы былі падрыхтаваны ўстановамі культуры да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства.
Так, у Кляпацкім сельскім Доме культуры прайшла гульнявая праграма «Вясёлыя экзамены», падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі, што яны ведаюць па розных прадметах школьнай праграмы.
Гульнявая праграма «Падарожжа ў свет ведаў» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.
У першы вучэбны дзень Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма правяла для вучняў 11 класаў сярэдняй школы № 1 пазнавальную гадзіну «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы».
Пазнаёміцца з кніжнай паліцай «Найлепшае кніжнае свята», прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства, запрасіла Пружанская раённая дзіцячая бібляітэка імя А.Лось.
Гістарычнае падарожжа «Пад небам беларускага пісьменства» здзейснілі рабяты, якія наведалі Мураўскую сельскую бібліятэку.
У Магілявецкай сельскай бібліятэцы для вучняў 7 класа адбыўся пазнавальны ўрок «У кнігах аставіць памяць», падчас якога дзеці пачулі аповед аб выдатных беларускіх асветніках.
Ружанская гарпасялковая бібліятэка запрасіла высьмікласнікаў на гістарычнае падарожжа “Пісьменства ў Беларусі” і правяла віктарыну “Ці ведаеш ты беларускую мову?”.