Установа культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» ажыццяўляе адміністрацыйную працэдуру па выдачы пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазваляючы дакумент) на вываз культурных каштоўнасцей не патрабуецца (у адносінах культурных каштоўнасцей, не ўключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, які прадугледжаны пратаколам аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах трэціх краін да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 г.), зацверджаную пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2022 г. № 3.
Працэдура праводзіцца па папярэднім запісе. Інфармацыя аб умовах і тэрмінах ажыццяўлення працэдуры, а таксама пералік неабходных дакументаў размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у падраздзеле «Кіраванне прафесійнага мастацтва» раздзела «Адміністрацыйныя працэдуры» па спасылцы
Асобы, адказныя за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры:
— Тарыма Ірына Мікалаеўна, загадчык філіялам «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (г.Брэст, вул.Леніна, 39, тэл. (80162)205708, e-mail: spasionka@gmail.com);
— Безобразава Ірына Валер’еўна, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фандавага аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (г.Брэст, вул.К.Маркса, 60, каб. 15, тэл. (80162)209640,
e-mail: brest_museum@brest.by).
Крыніца: сайт Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея (па спасылцы)