Заўсёды чакаюць рабят

Установы культуры ў летні час шмат зрабілі для арганізацыі змястоўнай занятасці непаўналетніх.

На працягу жніўня, як і ў мінулыя летнія месяцы, мерапрыемствы для падлеткаў, якія знаходзяцца на розных формах уліку, праводзіла ўзорная кантакт-студыя «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Рабяты паўдзельнічалі у інфармацыйнай гадзіне «У будучыню без тытуню», пазнавальнай гульні «Пра мой горад», праграме «Дзеці вайны», дзелавой гульні «Выбіраю прафесію сёння», размове «Законы шчаслівай сям’і», прафілактычнай гадзіне «Не забірай у сябе заўтра», гадзіне прафілактыкі сэксуальнага гвалту «Спынім жорсткія гульні».

Чарговае мерапрыемства па бяспечных паводзінах на дарозе зладзіў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Маленькія наведвальнікі завіталі ў клубную ўстанову на гульню-віктарыну «Пытанні Светлафоркіна».

На віктарыну «У свеце цікавага» і інфармацыйную гадзіну «Шлях вучня» запрасіў дзяцей Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама наведваюць біблятэкі. Напрыклад, у Навасёлкаўскай сельскай бібліятэцы на працягу тыдня для рабят прайшла экаінфарміна «Таямніцы царства насякомых» і гульня-віктарына «Па слядах Цмока».

Добавить комментарий