Панаваў настрой святочны

25 жніўня Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры і сельская бібліятэка зладзілі святочныя мерапрыемствы ў вёсках Комлішча і Навасёлкі Хараўскога сельсавета.

Перад мясцовымі жыхарамі з канцэртнымі праграмамі выступілі калектывы аматарскай творчасці. Яны парадавалі вяскоўцаў прыгожымі песнямі і вершамі, добрай музыкай, вясёлымі танцамі, шчырымі словамі, конкурсамі.

Падчас вясковых свят падарункамі былі адзначаны дбайныя гаспадары і доўгажыхары.

Дні маленькіх населеных пунктаў – Комлішча і Навасёлак – падаравалі ўсім прысутным незабыўныя ўражанні і выдатны святочны настрой.

Добавить комментарий