22 чэрвеня у Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Падчас яго заўсёды ўспамінаюць ахвяр вайны – мірных жыхароў і воінаў.
80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэлерадыёкампанія «Брэст» (канал «Беларусь – 4») прысвяціла праект «Шлях да Перамогі». У ім расказваецца аб складаным і гераічным шляху да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У эфір ужо выйшаў рэпартаж аб падзеях вайны на Пружаншчыне – подзвігу лётчыкаў 33-га знічальнага авіяпалка 22 чэрвеня 1941 года, партызанскім руху, цяжкім жыцці насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі, вызваленні раёна і стратах, якія панесла наша зямля.
Сюжэт можна паглядзець па спасылцы